Улады забаранілі ахвяраваць грошы сіротам і хворым дзецям



Улады забаранілі ахвяраваць грошы сіротам і хворым дзецям. Дабрачынны праект “Имена” вымушаны вярнуць яшчэ каля 16,7 тысячы даляраў замежных ахвяраванняў. Гэта сумы за чэрвень і ліпень, якія ішлі пераважна на дабрачынныя праекты.

Пра гэта паведаміла БелаПАН кіраўніца праекта Кацярына Сінюк. У другой палове снежня арганізацыя паведамляла, што Дэпартамент гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта без тлумачэння прычын не зарэгістраваў суму каля 35 тысяч даляраў, якую ахвярадаўцы з-за мяжы выдаткавалі агулам на падтрымку праекта па медыцынскай дапамозе пацярпелым ад гвалту дэманстрантам. Цяпер жа трэба вяртаць грошы, пералічаныя на дапамогу дзецям з анкалогіяй і сіротам, а таксама адзінокім цяжка хворым людзям. Пры гэтым механізм абскарджвання рашэння Дэпартамента адсутнічае.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: rakurs.ng-press.by