Улады збіраюцца ініцыяваць забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года



Каардынатар кампаніі „Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова пракаментавала заяву дэпутата Мікалая Іванчанкі пра тое, што Палата прадстаўнікоў будзе ініцыяваць забарону на продаж алкаголю асобам да 21 года. Па словах Кавальковай, прадстаўнікі ўлады, нарэшце, пачынаюць казаць і тым самым прызнаваць наяўнасць стратаў, якія наносіць бюджэту ўжыванне алкаголю, і пра тое, што трэба прымаць меры для вырашэння гэтай праблемы.

–  Ёсць дзяржаўная праграма, што дзяржава павінна рабіць нешта ў гэтым кірунку. Але калі я зрабіла маніторынг за 2011-2013 гады, то амаль нічога не было зроблена. А вось у канцы 2014 – пачатку 2015-га было шмат заяваў і дзеянняў уладаў. Я лічу гэта добрым вынікам і такім іх адказам на тое, што, сапраўды, трэба штосьці змяняць у гэтым накірунку. І шмат грамадзян падтрымлівае гэта.

Вольга Кавалькова таксама дадала, што кампанія «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» будзе і надалей дамагацца зменаў беларускага заканадаўства, якое рэгулюе выбар і продаж алкаголю.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота blogoduma.ru