Улады знялі абмежаванні на захоўванне алкаголю



Улады адмянілі абмежаванні для фізічных асоб на захоўванне алкаголю. Як айчыннай вытворчасці, так і імпартнага. Як інфармуе БелТА, цяпер беларусы змогуць не толькі захоўваць без абмежавання алкагольныя напоі, маркіраваныя акцызнымі маркамі Беларусі і спецыяльнымі маркамі, але і перавозіць яго па тэрыторыі краіны (калі толькі не маюць камерцыйных мэтаў).

Знятыя абмежаванні і з імпартнага алкаголю, аднак перавозіць фізічная асоба можа не больш за 5 літраў. За парушэнне гэтага абмежавання прадугледжваецца штраф у памеры ад 10 да 100 базавых велічынь (то бок, максімум 2100 рублёў), магчымая і канфіскацыя алкаголю, які перавышае ўстаноўленую норму.