Уладыка Арцемій: Сэрца чалавека павінна належаць Богу
Хрыстос Нарадзіўся! Віншуе праваслаўных вернікаў і слухачоў Беларускага Радыё Рацыя ўладыка Арцемій, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі. Раство Збаўцы – гэта цуд, які разбурыў перашкоды паміж чалавекам і Богам, якія былі перш узведзеныя чалавечым грахом.
Кажа ў сваім слове ўладыка Арцемій:
– Усё гэта дзеля таго, каб адбылася дзівосная сустрэча, каб разбурылася непераадоленая для людзей перашкода паміж імі і Богам, узведзеная чалавечым грахом. У нараджэнні Хрыста адбываюцца суцэльныя аднаўленні чалавечай прыроды. Не толькі ў тым адзіным нараджэнні сына Божага, якое мела месца прыблізна 2000 год таму ў Віфлееме, але і ў тым нараджэнні Збавіцеля, якое зноў і зноў адбываецца ў нашых душах.
«Сэрца чалавека павінна належаць Богу. А гэта будзе тады, калі яно напоўніцца дабрынёю, любоўю і павагай да тых, хто побач з намі!» – кажа ў сваім слове праваслаўны ўладыка.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя