Уладыку, які знішчае роднае слова, уганаравалі
Уладыка, які знішчае роднае слова, стаў ганаровым грамадзянінам Слонімскага раёна.
Слонімскі раённы Савет дэпутатаў надаў званне “Ганаровы грамадзянін Слонімскга раёна” упраўляючаму Наваградскай епархіі, намесніку Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, архіепіскапу Наваградскаму і Слонімскаму Гурыю (Мікалаю Апалько) за “вялікую грамадска-асветніцкую дзейнасць і асабісты ўклад у зберажэнне гістарычнай і духоўнай спадчыны на тэрыторыі Слонімскага раёна”.
Уладыка Гурый родам з Полаччыны. Ужо 30 гадоў ён жыве і служыць у Жыровічах. А з 1996 года узначальвае Наваградскую епархію.
За гады кіравання Наваградскай епархіяй, уладыка Гурый поўнасцю знішчыў беларускае слова ва ўсіх праваслаўных храмах епархіі. На беларускай мове не выдаецца ніводнае царкоўнае выданне епархіі. У царкоўных крамах епархіі не прадаецца амаль ніводнай кнігі, брашуры, паштовах і іншых выданняў на беларускай мове. На роднай мове не праходзяць службы, не праводзяцца мерапрыемствы, сустрэчы, юбілеі. Вось такі ўладыка стаў ганаровым грамадзянінам Слонімскага раёна.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён
Фота grodnonews.by