Уладзімір Астапенка: Выбраць слушную дату для Дня Незалежнасці павінен сам беларускі народ
27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Амаль праз год, 25 жніўня яна набыла моц канстытуцыйнага закону. Якая дата болей пасуе для Дня Незалежнасьці ў новай Беларусі? Разважае былы беларускі пасол у Аргентыне, сябра Народнага антыкрызыснага упраўленьня Ўладзімір Астапенка.
„Трэба прааналізаваць усе магчымыя даты: можа гэта будзе дата вызвалення краіны ад дыктатара Лукашэнкі, можа быць дата ўтварэння СНД, можа мы зноў вярнемся да 25 сакавіка, да першай даты, якая сталася падмуркам для будавання беларускай дзяржавы. Зразумела, што дата 3 ліпеня штучна навязаная ў гэты момант, але я спадзяюся, што ў будучым мы зможам з гэтай памылкай разабрацца, і ўсталюем тую дату, якую будзем святкаваць усёй краінай”.
Выбраць слушную дату для Дня Незалежнасці павінен сам беларускі народ, дадае Ўладзімір Астапенка.