Уладзімір Беражкоў выйшаў на волю
Затрыманы ў жніўні мінулага года экс-генеральны менеджэр менскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў выйшаў на волю.
Беражкову інкрымінавалі крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У лютым старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч паведаміў, што шкода цалкам пакрытая і ёсць усе падставы для таго, каб аформіць прашэнне аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці.
Фото: ХК „Динамо-Минск
