Уладзімір Данілюк: Журналісты з Беларусі ў небяспецы
Украінскі журналіст Уладзімір Данілюк з Луцку, што ў Валынскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю, на Міжнароднай канфераэнцыі пад назваю “Медыядыялог”, выказаў сваё стаўленне да сітуацыі з медыямі ў Беларусі.
– З аднаго боку я радуюся за тых, хто змог выехаць. Бо яны на волі і могуць надалей працаваць, хоць звычайна ў экстрэмальных абставінах. Але больш я ўсё ж такі сумую, бо ненармальная сітуацыя ў 21 стагоддзі ў краіне, якая фактычна разам з нашай Украінай стала незалежнаю. Там творацца такія ўмовы і абставіны, калі людзі не могуць выконваць свае прафесійныя абавязкі.
На думку спадара Уладзіміра, яшчэ шэраг беларускіх калегаў з’яўляюцца закладнікамі сітуацыі:
– Не ўсе ж паехалі, ні ўсіх пасадзілі ў турму. Некаторыя журналісты чымсьці апраўдваюць свае дзеянні, яны працягваюць нібы працаваць, быццам нічога не змянілася. Паказваюць тэлевізары, гаворыць радыё, выходзяць газеты. Гэта ілжэжурналістыка, і ім мае быць як мінімум сорамна.
Сустрэчы ў межах праекту “Медыядыялог” адбываюцца ў Грузіі і Арменні. І ў ім сёлета прымаюць удзел прадстаўнікі Украіны, Беларусі, Грузіі, Арменіі і Нямеччыны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Сяргея Апановіча