Уладзімір Гундар: Без прад’яўлення пашпарта даюць бюлетэнь



У Беларускім артапедычна-пратэзным цэнтры на 8-й Кальварыйскай выбарчай акрузе ў Менску галасаванне праходзіць з грубейшымі парушэннямі, кажа інвалід 2-й групы Уладзімір Гундар:

– Без прад’яўлення пашпарта даюць бюлетэнь, не пытаюцца дзе прапісаны. Бюлетэнь я забраў, сфатаграфаваў. Відавочнае парушэнне выбарчага закона. І тут пачаўся вэрхал – старэйшая сястра прыйшла, папрасіла аддаць, быццам яны вінаватыя, а не выбарчая камісія.

Паводле Гундара, пазней у палату прыйшлі чарговыя 2 чалавекі – галоўны інжынер-механік цэнтра і невядомы мужчына. Інжынер крычаў і пагражаў выклікаць брыгаду санітараў. Затым Гундара папярэдзілі, каб 19-га лютага ён з’явіўся да галоўнага ўрача і рыхтаваўся да выпіскі.

Беларускае Радыё Рацыя