Уладзімір Ханас: Расея знішчае энергетычную і лагістычную інфраструктуру



Нічога не мяняецца – людзі як жылі да вайны, так і жывуць падчас яе. Толькі што знішчаецца лагістычная і энэргетычная інфраструктура, апошнім часам актывізаваўся прылёт ракет і дронаў у заходнюю Украіну,  – распавёў кіраўнік Тэрнопальскай Кінакамісіі Уладзімір Ханас:

– Я далей знаходжуся ў Тэрнопалі – гэта Заходняя Украіна. Якія змены? Ідуць ракетныя абстрэлы тэрыторыі, ППА працуе, Расея знішчае энергетычную інфраструктуру, лагістычную. Апошнім часам прылёты актывізаваліся.

Як адзначыў Уладзімір Ханас, на захадзе Украіне, як і па ўсёй яе тэрыторыі, працягваецца актыўная падрыхтоўка да зімы. Усе вераць, што вайна хутка скончыцца.

Беларускае Радыё Рацыя