Уладзімір Хільмановіч: Стараюся не выходзіць з дому
Гарадзенскі праваабаронца і літаратар Уладзімір Хільмановіч распавядае, як ён працуе падчас каронавірусу на самаізаляцыі.
– Я рэдка з’яўляюся ў горадзе, стараюся выходзіць на ровары адзін. Па-сутнасці, мая праца літаратарская і праваабарончая ажыццяўляецца ў ранейшым рэчышчы і рэжыме, таму што нішто не замінае пісаць нейкія звароты, пісаць публіцыстычныя артыкулы, займацца мастацкай творчасцю. Таму я лічу, што людзям, якія займаюцца такога роду дзейнасцю – гуманітарнай і праваабарончай, як літаратурная дзейнасць, як творчая дзейнасць, нічога не перашкаджае. Канешне, бракуе кантактаў з людзьмі.
Уладзімір Хільмановіч таксама канстатуе, што яго дзеці займаюцца дома і амаль не кантактуюць з аднагодкамі.
– Дзеці займаюцца дома дыстанцыйна па меры мажлівасці. Мы не ходзім ні ў дзіцячы садок, і мае школьнікі не ходзяць у школу. Гэта натуральная самаізаляцыя, і мы не баімся, што адстанем па навучальных праграмах, таму што атрымліваюць дзеці заданні, выконваюць іх дыстанцыйна, займаюцца яшчэ дадатковымі заняткамі. Мы самаабмежаваліся, і на той жа двор выходзім толькі з сям’ёй. Дзеці гуляюць паміж сабой, і мы практычна не кантактуем з нашымі сябрамі і знаёмымі.
Па неафіцыйных дадзеных, што падаюць розныя тэлеграм-каналы, у Гародні ўжо больш за 1000 захварэўшых на каронавірус. Большаць грамаскіх актывістаў і журналістаў гораду знаходзяцца на самаізаляцыі.
Беларускае Радыё Рацыя