Уладзімір Хільмановіч: Звыш 500 палітвязняў – гэта досыць умоўная лічба



У эфіры нашага радыё пабываў гарадзенскі праваабаронец Уладзімір Хільмановіч.

РР: Па абноўленых дадзеных у Беларусі 501 палітвязень.

– Я хачу сказаць, што гэта лічба, звыш 500 чалавек, яна досыць умоўная, але яна і дакладная, у тым сэнсе, што гэта тыя, хто дакладна прызнаны палітвязнямі праваабарончай супольнасцю ў Беларусі. Крытэрый там дастаткова складаны ў тым сэнсе, што гэта міжнародныя крытэрыі і беларускія праваабаронцы, гэтыя арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у вызначэнні статуса палітвязняў, яны не могуць перакрочыць іх, а менавіта звычайна павінны дачакацца судовага працэсу. Працэс павінен быць праманітораны, павінны быць доказы, што гвалтоўных дзеянняў канкрэтны чалавек ніякіх не здзяйсняў. Такім чынам ствараецца ў пэўным сэнсе такая пастка, што некаторыя людзі, якія абсалютна не здзейснілі ніякіх сур’ёзных супрацьдзеянняў сілавых, яны тым не менш пакуль што, іх судовыя працэсы зацягваюцца, адкладаюцца, увесь час працягваецца тэрмін следства. Яны апынуліся ў такім незайздросным становішчы, што фактычна яны палітвязні, але праваабарончай супольнасцю па фармальных крытэрах яны пакуль не могуць быць прызнаныя палітвязнямі. 

РР: Калі ў дзверы ломяцца міліцыянты і ты кагосьці адпіхнуў, то цябе могуць не палічыць палітвязнем? Значыць ты аказаў супраціў і ўжыў сілу?

– Калі гэта фігуруе ў выстаўленым абвінавачанні, то сапраўды так, да суда прынамсі, пакуль не высвятляцца ўсе акалічнасці, то чалавек паводле гэтых крытэраў не будзе прызнаны. Я хачу сказаць, што гэта лічба ўвесь час расце. Гэта сумны рост і рэальна колькасць палітвязняў перавышае тысячу чалавек. Палітвязнямі таксама лічацца тыя, хто знаходзіцца ў зняволенні. Ёсць асуджаныя, якія знаходзяцца дома, якія на жаль не лічацца палітвязнямі. 

РР: Вітольда Ашурка таксама не адразу прызналі палітвязнем.

– Пяць месяцаў ішло следства, ён не быў прызнаны палітвязнем. Толькі пасля таго, як прайшоў суд, адбыўся маніторынг судовага працэсу, ён атрымаў такі статус. Гэта канешне вельмі вялікая страта для ўсё Беларусі, а для Гарадзеншчыны тым больш. Гэта чалавек, які ведамы быў сваёй грамадскай паслядоўнай пазіцыяй, беларускай пазіцыяй. Ён змагаўся за правы чалавека ў сваім рэгіёне, у тым ліку супраць пабудовы шкодных экалагічных прадпрыемстваў. Быў сапраўдным рэгіянальным лідарам з якога можна было браць прыклад. Тое, што ён у статусе палітвязня знайшоў смерць у месцах адбыцця пакарання, гэта вельмі прыкра і сумна. Міжнародныя структуры, калі яны гавораць пра санкцыі ў дачыненні да Беларусі, яны на першы план выстаўляюць справу Пратасевіча, а пра іншых розгалас недастатковы на міжнародным роўні, па справе таго ж фактычнага забойства Вітольда Ашурка.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя