Уладзімір Колас: Непрыемна, калі людзі ігнаруюць мову



Кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас выказаўся пра тое, што яго насцярожыла ў дзейнасці Каардынацыйнай рады.

Уладзімір Колас: Калі казаць пра класічную беларускую апазіцыю, то зараз яна, як мне падаецца, адышла на другі план. Хаця ў той жа час, наколькі я ведаю, сябры партый і няўрадавых арганізацый таксама бралі ўдзел у пратэстах. Але яны былі не на першых ролях.

Усё-такі ініцыятыва была і застаецца ў руках Каардынацыйнай рады, у новых сіл, якія з’явіліся. Напэўна, класічная апазіцыя палічыла, што няхай так і будзе.

РР: Вам не прапаноўвалі далучыцца да дзейнасці Каардынацыйнай рады?

Уладзімір Колас: Такой прапановы не было, хаця мы маглі б дапамагчы і нейкімі сваімі ідэямі, і напрацоўкамі, якія маем. Напрыклад, нас вельмі насцярожыў той факт, што як быццам прагрэсіўныя кандыдаты на прэзідэнцтва падчас сваіх кампаній (прынамсі напачатку) абсалютна не карысталіся беларускай мовай.

Непрыемна, калі людзі ігнаруюць мову, гэта зрабіла вельмі непрымнае ўражанне. Але зараз мы бачым, што выпраўляюцца людзі, тая ж Святлана Ціханоўская віншавала беларусаў на роднай мове. Гэта станоўчы момант, і гэта радуе.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя