Уладзімір Красько: Ровар – гэта наша энерганезалежнасць



У Берасці вызначылі пераможцаў творчага конкурсу. З дапамогаю тэкста, фота і відыё жыхарам гораду было пранавана паказаць, як яны ўяўляюць сабе еўрапейскія каштоўнасці ў дачыненні роварнага руху.

“У праграме паўдзельнічалі каля 110 чалавек”, – распавёў адзін з арганізатараў конкурсу, каардынатар кампаніі ’’За вела Берасце’’ Уладзімір Красько:

 – Мы гэтыя конкурсы прыдумалі для таго, каб прыцягнуць увагу берасцейцаў да таго, што ровар вырашае асноўныя пытанні горада – пытанне экалогіі, пытанне таго, што ў дварах становіцца больш вольнага месца і гэта наша энерганезалежнасць.

Пераможцы творчага конкурсу ’’За еўрапейкае Берасце’’ атрымалі каштоўныя прызы, а ўсе ўдзельнікі атрымаюць сімвалічныя фірмовыя падарункі ад кампаніі ’’За вела Берасце’’.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце