Уладзімір Мароз: Нам патрэбныя дзеянні, а не словы
Акумулятарны завод можа быць перапрафіляваны. Такой думкі не выключае старшыня берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ліс. Прычынай могуць стаць праблемныя пытанні з галіны экалогіі.
Але не варта адразу давяраць словам чыноўніка, – перакананы адзін з лідараў пратэстаў, экс-кандыдат у дэпутаты Уладзімір Мароз:
– Што кажа Рагачук і Ліс нас як грамадства мала цікавіць, нам патрэбныя вынікі. Было шмат розных гучных заяваў, што ад прадстаўнікоў Мінпрыроды, што ад нашай улады на месцах. І іх словам мы не верым, нам патрэбныя дзеянні.
Тыя заявы, што трапляюць у сродкі масавай інфармацыі, найперш у газеты – гэта толькі словы, – дадаў Уладзімір Мароз.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце