Уладзімір Мароз: Затрыманні актывістаў, толькі актывізуюць акцыі пратэсту



Рэпрэсіўныя меры могуць справакаваць выхад яшчэ большай колькасці людзей на вуліцы Берасця. У гэтым перакананы адзін з лідараў пратэстаў, экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Мароз.

Калі працягнуцца затрыманні актывістаў, то акцыі стануць больш масавымі, — адзначыў суразмоўца:

– Ужо быў адзін прыклад, дакладна не памятаю колькі, але мяркую, што затрымалі чатырнаццаць чалавек. На той момант яны хацелі ўключыць сваю рэпрэсіўную машыну, і яны яе ўключылі. Затрымалі людзей, і на наступныя выходныя ў два разы больш чалавек выйшла на плошчу. Думаю, што яны зноў захацелі рызыкнуць, і яны рызыкнулі. І ў прынцыпе ў гэтую нядзелю яны пабачылі, наколькі павялічылася колькасць людзей.

Уладзімір Мароз не выключае, што і надалей у Берасці працягнецца пераслед тых, хто змагаецца супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Але на замену адным прыйдуць іншыя, паколькі пратэст дэцэнтралізаваны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце