Уладзімір Мацкевіч: Гэта натхняе, калі размаўляеш з людзьмі



Лятучы ўніверсітэт праводзіць невялікія лекцыі для сустрэчаў у лакальных супольнасцях Менска. Жыхары могуць запрасіць лектараў, каб тыя выступілі ў мясцовым двары.

Каментуе Уладзімір Мацкевіч – філосаф і адзін з выступоўцаў Лятучага ўніверсітэта:

– Самая папулярная ў нас тэма – гісторыя бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня”. Ёсць тэма пра судовую сістэму. Ёсць тэма пра правы чалавека. Ёсць тэма пра мясцовае самакіраванне. Гэта розныя тэмы. Я ўзяў для сябе тэму грамадзянскай супольнасці. І сапраўды, гэта натхняя, калі размаўляеш з людзьмі. Я атрымліваю вялікае натхненне. Не меншае, калі мы шматтысячным маршам ідзём па Менску.

Інфармацыю пра выступоўцаў і тэмы лекцый можна паглядзець на сайце Лятучага ўніверсітэта.

 

Фота зроблены падчас выступу Уладзіміра Мацкевіча з лекцыяй “Што такое грамадзянская супольнасць” у Серабранцы (раён Менска).

Беларускае Радыё Рацыя