Уладзімір Мацкевіч хоча дабіцца адкрытага суда
Сёння, 4 красавіка, пачаўся дзявяты месяц, як беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца за кратамі.

Ён быў затрыманы 4 жніўня 2021 года па абвінавачванні ў “арганізацыі групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак” (ч. 1 арт. 342 КК).
Пасля шасці месяцаў зняволення ў турме Уладзімір Мацкевіч абвясціў галадоўку, патрабуючы рэальнага, а не імітацыйнага следства па сваёй справе. Толькі на 13 дзень галадоўкі, калі стан здароўя філосафа значна пагоршыўся, справа нарэшце “зрушылася з мёртвай кропкі” і следчыя дзеянні актывізаваліся.
Але да сёння вакол справы Мацкевіча шмат сакрэтнасці. Адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні, акрамя таго, пасля галадоўкі ў вязня паўсталі праблемы з ліставаннем. Таму наступная задача, якую ён ставіць перад сабой – дамагчыся адкрытага суда.
budzma.org
