Уладзімір Мацкевіч: Ва ўсей гэтай мітусні не хапае памяці



Савецкая ідэалогія цвёрда ўкаранілася ў галовах беларусаў, – сказаў у нашым эфіры філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. І пра гэта сведчыць стылістыка святкавання Дня перамогі: савецкі набор амаль у кожным горадзе звычайны:  днём – пафасны мітынг-рэквіем, шэсце «Беларусь памятае» і вечарам народныя гулянні. Ва ўсей гэтай мітусні, паводле Уладзіміра Мацкевіча, – не хапае памяці.

– Як то віншаваць? Калі вы на Радаўніцу ідзяце на могілкі да сваіх продкаў, вы віншуеце адзін аднаго? Пра гэта трэба , памятаць, узгадваць у адпаведным эмацыйным стане. Святкаваць ці віншаваць тут няма з чым.

Па ўсёй Беларусі сёння праходзяць урачыстыя імпрэзы і парады з нагоды афіцыйнага Дня перамогі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота cet.eurobelarus.info