Уладзімір Някляеў: Жыццё ідзе і трэба жыць!



Паэт і палітык Уладзімір Някляеў падсумоўвае палітычныя і паэтычныя вынікі года. А таксама прыгадвае ўласныя святкаванні Калядаў і чытае напісаны па шляху на нашае радыё верш адмыслова для слухачоў Радыё Рацыя.

Уладзімір Някляеў: Едучы да Вас на студыю напісаў нешта “Сабачае-Навагодняе”:

Пажадай мне што-небудзь, што можаш сястры або брату

Пажадаць на Каляды. Я нават не ведаю што.

Навагодняя ёлка міргае. І доўжыцца свята.

І з шампанскага корак ляціць над рэкламаю “Суперлато”.

Можа быць мне білецік набыць? Ёсць жа ў свеце шалёнае шчасце.

Ёсць жа ўдача на свеце. Прыхаваная, для аднаго.

Але хто там, пад ёлкай на плошчы задушліва плача?

Паглядзеў – там шчаня. І прынёс я дахаты яго.

Калі свята ва ўсіх, і ў сабакі павінна быць свята.

Ён сагрэўся, паеў, не здзівіўшыся шчасцю свайму.

Калі раптам удача праміне ў Новы год тваю хату,

Дык сабаку вазьмі і пашчаціць табе як яму.

З Калядамі!

Сёлета Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай за кнігу “Толькі вершы”.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Гутарыў Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск