Уладзімір Няпомняшчых патрабаваў прызнаць несапраўднымі выбары на сваёй акрузе



Акруговая камісія па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе адмовілася прызнаваць выбары несапраўднымі.

Уладзімір Няпомняшчых, які балатаваўся па гэтай акрузе, звярнуўся з такім патрабаваннем. Давераная асоба Няпомняшчых Васіль Палякоў сцвярджае, што выбары на Гомельскай-Цэнтральнай акрузе не адбыліся.

– Ні на адным участку, акрамя закрытых, дзе ў лякарнях галасавалі, і яўка адпаведна была высокай, 200 чалавек і 200 прагаласавала, па ўсіх астатніх участках выбары не адбыліся па падліках назіральнікаў. Сярэдняя колькасць прагаласаваўшых склала толькі каля 30%. На падставе гэтага Уладзімір Няпомняшчых патрабаваў, каб выбары былі прызнаныя несапраўднымі.

Паводле афіцыйных вынікаў галасавання, яўка на выбары па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе склала больш за 65%. Перамог на гэтай акрузе праўладны дэпутат, намеснік дэкана юрыдычнага факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Злотнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя