Уладзімір Няпомняшчых: Улада шукае выйсце, як яшчэ раз падмануць беларускі народ
68-гадовы пенсіянер МУС Уладзімір Няпомняшчых збіраецца знаходзіцца каля выбарчага ўчастка і фіксаваць яўку на датэрміновым галасаванні.
Кандыдата пратэсту не дапусцілі назіральнікам на выбары.
– Асноўная прычына ў тым, што яны баяцца. Яны бачылі, якія чэргі былі да Ціханоўскай. Якія чэргі да Бабарыкі і Цапкалы. Так скажам, спойлерам гэтым, якім прыпісалі галасы, і якія, я ўпэўнены, не сабралі па 100 тысяч подпісаў, чэргаў не было, і я нават не бачыў пікетаў. Таму ўлада баіцца. Улада шукае выйсце, як яшчэ раз падмануць беларускі народ.
У Гомелі ніводнага незалежнага назіральніка не дапусцілі на выбарчыя ўчасткі.
Беларускае Радыё Рацыя