Уладзімір Падгол: Сучасная беларуская школа – гэта класічная савецкая



Сучасная беларуская школа – гэта класічная савецкая, з адным невялікім адрозненнем, пры саветах – быў камсамол, а цяпер БРСМ–Лукамол, куды заганяюць моладзь, лічыць сябра Партыі БНФ Уладзімір Падгол.

Па яго словах, вырашыць праблемы беларускай адукацыі можна толькі пры індывідуальным навучанні:

– Мой малы сын вучыцца ў шостым класе, ёсць цудоўныя выкладчыкі, але ж трыццаць вучняў у класе – гэта па сутнасці вайсковы атрад. Ёсць у мяне таксама іншы досвед, калі рэпетытар прыходзіць да малога і вучыць ангельскай мове сам-насам. Я лічу, што ўсе праблемы пабораў, карупцыі, хабару, яны ўсе вырашаюцца даволі проста, кожны вучань мусіць мець свайго настаўніка і працаваць сам-насам, толькі індывідуальная адукацыя можа зрабіць сапраўдных беларусаў прагрэсіўных, разумных і нават геніяльных.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што неабходна перагледзець сістэму падрыхтоўкі беларускіх вучняў і надаць больш увагі колькасці часоў навучання беларускай мовы, якой у школах навучаюць зараз меньш чым расейскай ці той жа ангельскай.

[youtube id=”80y9BP-yrqg”]

Беларускае Радыё Рацыя