Уладзімір Пруднікаў: Каліноўскі змагаўся за незалежнасць Бацькаўшчыны



У Вільню 22-23 лістапада 2019 года на перапахаванне паўстанцаў Каліноўскага едуць сотні жыхароў Беларусі.

Кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Пруднікаў лічыць, што ў Вільню трэба ехаць каб памятаць змагароў за незалежнасць Беларусі:

– Каліноўскі, нягледзячы на тое, што б там пра яго не казалі, – гэта ўсё ж такі беларускі герой, беларуская знакамітасць. І для яго найважнейшай каштоўнасцю была незалежнасць Бацькаўшчыны. І за незалежнасць Бацькаўшчыны Кастусь і змагаўся. Вось дзеля чаго трэба ехаць, каб ушанаваць яго памяць і прысутнічаць пры перазахаванні.

У мерапрыемствах у Вільні збіраюцца браць удзел прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных партыяў і арганізацый з Гародні і Менску, Віцебску і Баранавічаў ды іншых гарадоў Беларусі. Афіцыйная дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Ігарам Петрышэнкам таксама будзе прысутнічаць на мерапрыемствах у Вільні.

Беларускае Радыё Рацыя