Уладзімір Пруднікаў: Не трэба нам ніякай інтэграцыі



Кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Пруднікаў заклікае гарадзенцаў падтрымліваць Незалежнасць Беларусі:

– Незалежнасць – гэта ў першую чаргу ўласны дом, уласная краіна, няхай сабе і невялікая, але ўсё ж такі яна нашая ўласная. Беларусы не мелі незалежнасці, як народ, на працягу стагоддзяў. То былі часткай Расейскай імперыі, то часткаю Савецкага Саюза, то, Заходняя Беларусь, – часткаю Польшчы. Зараз мы маем найвялікшую каштоўнасць – сваю ўласную дзяржаву, свой дом. Імперыі, саюзы – горш за камуналку і інтэрнат.

На думку палітыка прадстаўнікі яго арганізацыі прымуць удзел у розных акцыях, якія будуць адбывацца ў падтрымку незалежнасці Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя