Уладзімір Пруднікаў: Пры каронавірусе галоўнае не панікаваць
У Беларусі зафіксаваны тры выпадкі каронавіруса.
Гарадзенскі доктар Уладзімір Пруднікаў лічыць, што галоўнае – гэта не панікаваць:
– Перш за ўсё не хвалявацца і не панікаваць. Калі нешта зачынілі на каранцін, некага шпіталізавалі, некага даследуюць – гэта ўсё нармальныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, яны робяцца на вашу карысць. Не спяшацца і не панікаваць, што вы не набылі маску. Маска з сінтэтычнай тканіны яшчэ больш забруджваецца і стварае большую небяспеку чым яе адсутнасць.
Паводле яго словаў, маску можна зрабіць і самастойна:
– Калі ў вас нехта ў хаце захварэў ці вам трэба даглядаць за хворым, то тады можна зрабіць звычайную марлевую шматразовую маску, якую вы можаце праць і стэрылізаваць прагладжваючы прасам.
У Гародні дагэтуль афіцыйна не зарэгістраваныя выпадкі каронавіруса. Афіцыйна пацверджаны выпадак захворвання ў Менску , а таксама ў Віцебску.
Беларускае Радыё Рацыя
