Уладзімір Пруднікаў: Трэба адзначыць Дзень Волі годна
Свята 101-й гадавіны БНР у Гародні адзначаць вялікім мерапрыемствам у Каложскім парку.
Кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі АГП Уладзімір Пруднікаў лічыць Дзень Волі галоўным святам беларусаў:
– У першую чаргу, 25 сакавіка – Дзень Волі. Гэта свята, свята нашай беларускай нацыянальнай ідэі, з якога пачалося зараджэнне нашай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь. Няхай сабе ў той час пад іншаю назваю – Беларуская Народная Рэспубліка. Таму гэтае свята дарагое сэрцу кожнага беларуса. У першую чаргу – гэта, канешне, свята. Гэта радасны момант: нарадзілася ідэя, з якой пасля пачалася дзяржава.
Грамадскі актывіст запрашае ўсіх гарадзенцаў і жыхароў іншых гарадоў Гарадзенскай вобласці ды ўсёй Беларусі “дапамагчы рублём” святу ў Гародні праз старонку https://bnr.by/, ці пералічыўшы грошы наўпрост на рахунак арганізатараў свята.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
