Уладзімір Родчанка: Нашых “карателей” трэба судзіць



Гарадзенскі айцішнік Уладзімір Родчанка, якога ў 2020-м годзе падчас жнівеньскіх падзеяў тройчы затрымлівалі, лічыць, што на міліцыянтаў, якія летась катавалі людзей, трэба збіраць сведчанні.

Наконт дзеянняў супраць сябе Уладзімір сабраў цэлы стос:

– Пазбіралі праз прадстаўнікоў усю інфармацыю. Цяпер гэтыя справы аб’яднаныя ў групу спраў. Асобна выдзеленага мяне, як грамадзяніна, няма, але ў спісе, над кім здзекваліся, я ёсць. І таму зараз там разбіраюцца. Бо патрэбны час усім гэтым займацца. На той момант мэта ў мяне стаяла іншая: сабраць па маёй справе як мага больш доказаў.

Па словах актывіста, калі міліцыянты будуць прыходзіць у сем’і далей, ім не дапаможа нават Гаага.

– Калі яны пачнуць чапаць сям’і. Яны нават не ўяўляюць, што гэта будзе. Гаага – гэта будзе проста мякка там адпачываць. Калі на іх пазбіраюць усе доказы. Я спадзяюся, што нашым беларусам хопіць розуму, каб не выкарыстоўваць насілле ў адказ на ўсё гэта. З цвярозай памяццю ўзяць і пасадзіць усіх адпаведна канкрэтным фактам. І ўсе гэтыя факты сабраць. Няхай збіраюць гэтыя факты як могуць. Хто прыйшоў, з якімі паперамі прыйшлі.

Уладзімір Родчанка, пасля трох адміністрацыйных справаў у адносінах да сябе, быў вымушаны з’ехаць за мяжу, дзе цяпер працуе ў IT-сферы.

Беларускае Радыё Рацыя