Уладзімір Табула аспрэчвае пакаранне
Камісія па працоўных спрэчках на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах падтрымала адміністрацыю ў пакаранні інжынера па ахове працы Уладзіміра Табулы. Ён аспрэчвае другую вымову, дадзеную пасля папярэджання, што з ім не будзе працягнуты кантракт. Падчас паседжання камісіі некаторыя сябры афіцыйнага прафсаюза былі на баку Табулы. Тым не менш, рашэнне прынята аднагалосна, кажа Уладзімір Табула:
– Моя функція – наведваць цэхі. На ўсе парушэння, якія я знаходжу, я складаю прадпісанні. Акрамя мяне функцыі аховы працы забяспечваюць у цэхах непасрэдныя кіраўнікі працы.
Былая калега Табулы Таццяна Кулакевіч лічыць Уладзіміра граматным спецыялістам. Яна ўпэўнена, што прычына звальнення не ў прафесійнай непрыгоднасці:
– Больш за 20 гадоў я прарабіла інжынерам па ахове працы. І бачу адразу, як хто працуе. Табула адукаваны, дасведчаны і ён умее працаваць.
Па словах Уладзіміра Табулы, адзін з удзельнікаў камісіі негалосна яму паведаміў, што перад агалошваннем рашэння іх папярэдзілі, што кожны з іх мае кантракт і няхай думае, каго падтрымліваць. Рашэнне камісіі было абвешчана ў парушэнне закону не праз 3 дні, а праз 5. У рашэнні не было адзначана, што вёўся аўдыёзапіс паседжання.
Беларускае Радыё Рацыя