Уладзімір Табула накіраваў заяву ў суд
Звольнены з працы інжынер па тэхніцы бяспекі прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах Уладзімір Табула толькі зараз даведаўся, што афіцыйна ён лічыўся на “Граніце” намеснікам начальніка аддзела тэхнікі бяспекі.
І цяпер ён фактычна не звольнены, а знаходзіцца ў вымушаных прагулах, кажа Табула:
– Наймальнік пры пераводзе мусіў заключыць са мной новы працоўны кантракт, але ён гэтага не зрабіў. Мяне накіравалі на пасаду інжынера па ахове працы, а загаду аб вызваленні з пасады намесніка начальніка аддзела ніхто не выдаў.
Зараз Уладзімір Табула накіраваў заяву ў суд з просьбай узнавіць яго на працы намеснікам начальніка аддзела аховы працы. Берасцейскі кіраўнік дэпартамента аховы працы ў размове з Табулай прызнаў парушэнні з боку “Граніта”.
Беларускае Радыё Рацыя