Уладзімір Вуек: Тэма карупцыі ў нашай краіне актуальная
Каля трох соцен экзэмпляраў друкаваных выданняў, прысвечаных тэме карупцыі, распаўсюдзілі актывісты Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.
Іх атрымалі простыя берасцейцы і патэнцыйныя прыхільнікі дэмакратычных пераменаў у краіне.
„Бюлетэнь ’’Голас розуму’’ – гэта адная з альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, якой заўседы не хапае беларусам”, – распавёў адзін з ініцыятараў правядзення акцыі Уладзімір Вуек:
– Тэма карупцыі ў нашай краіне актуальная. Карупцыя ёсць ва ўсіх эшэлонах улады. Усё, што адбываецца ў нашай краіне – наступствы карупцыі. А мы павінны папулярызаваць ідэю Антыкарупцыйнай платформы. Шматлікія партыі і грамадскія арганізацыі аб’ядналіся вакол гэтага пытання, каб знізіць узровень карупцыі і ў перспектыве рухацца да таго, каб такая з’ява не існавала ў нашым грамадстве.
У бюлетэні актывісты заклікаюць грамадзянаў не замоўчваць факты карупцыі, а адразу пра іх паведамляць па ўказаным кантактам або звяртацца ў сродкі масавай інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя