Уладзімір Вялічкін: Ад мяне будзе карысці больш за мяжой, чым за кратамі ў Беларусі
Пасля ператрусаў і допытаў з Беларусі з’ехалі праваабаронцы берасцейскай «Вясны». З такімі альбо падобнымі загалоўкамі выходзілі навіны ў лентах мясцовых інтэрнэт-рэсурсаў. Сітуацыя тычыцца праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна і яшчэ двух валанцёраў.
Кажа сам Уладзімір Вялічкін:
– Не я асабіста прымаў рашэнне ехаць мне ці не, але я пастараўся выехаць апошнім пасля таго, як выехалі мае дзяўчаты. Ясна, думаю, што гэта ненадоўга, бо павінен гэты рэжым абрынуцца. Спадзяюся, што ўсе мы вернемся дахаты, але ад мяне будзе больш карысці тут, за мяжой, чым за кратамі ў Беларусі.
У якой краіне знаходзіцца праваабаронца і двое валанцёраў, сам Уладзімір Вялічкін не паведаміў.
Беларускае Радыё Рацыя