Уладзімір Вялічкін: Адміністрацыі папраўчых устаноў катуюць палітычных вязняў
Псіхічны і фізічны ціск на Берасцейшчыне за кратамі працягваюць аказваць на палітвязняў. Да іх фармуюцца асаблівыя адносіны як да асобаў, якія праходзяць па палітычна матываваных справах, – распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– На сённяшні дзень людзі знаходзяцца ў турмах, у калоніях, на «хіміі», знаходзяцца на хатняй «хіміі», знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. І адусюль чуваць небяспечныя званочкі аб тым, як адміністрацыя гэтых установаў здзекуецца над палітычнымі. Ёсць у нас перакананасць, што існуюць адпаведныя распараджэнні, якія даюцца «ад самай гары».
Уладзімір Вялічкін дадаў, што таксама падзел на палітычных і непалітычных адбываецца ў ізалятарах часовага ўтрымання. Палітычных катуюць адсутнасцю працяглага сна, а таксама няспынным кантролем.
Беларускае Радыё Рацыя