Уладзімір Вялічкін: Актывістаў спрабуюць пасадзіць на самаізаляцыю



Пасадзіць на самаізаляцыю тых, хто прымаў удзел у „кармленні галубоў”, спрабуюць у Пінску. Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Да ўдзельніка нядзельнай акцыі Анатоля Чэшуіна наведваюццца лекары і сілавікі і патрабуюць здаць тэст на каронавірус, — адзначыў эксперт у галіне права:

– Па Беларусі пайшла хваля “кармлення галубоў”. І Пінск гэта не выключэнне. Там таксама ўжо другі раз людзі выйшлі „карміць галубоў”. І пэўна міліцыя вырашыла прэвентыўна адразу на самым пачатку гэтую ініцыятыву людзей спыніць. Таму яны прыцягнулі на дапамогу нашых медыкаў і з дапамогай галоўнага санітарнага лекара Пінска пайшлі правяраць рэжым самаізаляцыі.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, да справы былі далучаны крымінальны вышук, участковы і лекары з паліклінікі. У судзе фігураваў галоўны санітарны лекар горада Пінска Уладзімір Вашчук.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота minobl.mvd.gov.by