Уладзімір Вялічкін: Галоўны крымінальны артыкул – удзел у масавых беспарадках



Судовы канвеер па крымінальных справах на Берасцейшчыне працуе без перапынку. Суды праходзяць над удзельнікамі мірных акцый пратэсту, якія пачаліся ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў.

 

„Артыкулы розныя — ад абразы прадстаўніка ўлады да арганізацыі масавых беспарадкаў”, — кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Калі браць артыкулы, дык на сённяшні дзень у першую чаргу гэта артыкул 342 (масавыя беспарадкі, удзел у масавых беспарадках). Затым артыкул 339 (хуліганства). Затым артыкулы 369, 370, заведзены справы па артыкулу 293 частка 2.

Многія з тых, каго затрымліваюць, не ведаюць свае правы. Людзі баяцца і часам прызнаюцца ў тым, чаго на самой справе не здзяйснялі.

Беларускае Радыё Рацыя