Уладзімір Вялічкін: Людзей наўпрост выкрадаюць на вуліцах горада



Сапраўдны кіднэпінг. Людзей наўпрост выкрадаюць на вуліцах горада сілавікі, часцей у іх няма нават апазнавальных знакаў. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Штодня за краты ў рэгіёне трапляюць ад 2-3 да сотні чалавек, пераважна па адміністрацыйных справах, — распавёў эксперт у галіне права:

– Гэтыя супрацоўнікі міліцыі банальна перабольшваюць свае паўнамоцтвы, як мінімум. Прычым гэта робіцца бандыцкімі метадамі. Людзі без апазнавальных знакаў, нічога не кажуць, хапаюць, цягнуць кудысьці, не паведамляюць родным, дзе ты знаходзішся, родныя шукаюць па некалькі дзён. Гэта ўсё суцэльнае парушэнне беларускага заканадаўства.

Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу, што дакладнай лічбы затрыманых, калі лічыць ад 9 жніўня, берасцейскія праваабаронцы не ведаюць. Прыблізна гэта можа быць ад трох да чатырох тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: ПЦ „Вясна”