Уладзімір Вялічкін: Міліцыя трохі супакоілася
Большасць штрафаў, якія актывісты атрымалі за ўдзел у пратэстах супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, ужо выплачаныя.
Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Ён адзначыў, што пакуль часова спынены пераслед грамадскіх дзеячаў у фінансавым плане:
– Людзі па крыху выплачваюць. Цяжка гэта шмат каму даецца, бо заробкі ў нас у краіне невялікія, але неяк людзі з гэтага выбіраюцца. З другога боку мы бачым, што міліцыя трохі супакоілася, ужо не турбуе эка-актывістаў – гэта ўжо таксама палёгка.
Паводле Уладзіміра Вялічкіна, пакуль цяжка даваць прагнозы ці цягам наступных акцый удзельнікі будуць атрымоўваць штрафы – паколькі набліжаюцца выбары.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
