Уладзімір Вялічкін: Небяспечная тэндэнцыя ў бок пагаршэння прававой сітуацыі



Пераважна скаргамі па справах 23.34 адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, або ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах завалены Берасцейскі абласны суд. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Толькі за апошніх некалькі месяцаў было складзена ад двух да трох соцень зваротаў у суд другой інстанцыі, — адзначыў эксперт у галіне права:

– Штрафаў нашы суддзі не шкадуюць, сутак таксама не шкадуюць. Я б адзначыў пэўную тэндэнцыю ў бок пагаршэння прававой сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, у Берасці асабліва. Апошнія месяцы мы назіраем „ноў-хаў” берасцейскай міліцыі, калі маёмасць, пераважна тэлефоны, забіраюць у кошт аплаты штрафаў, нават калі яшчэ пастановы суда не было.

„Яшчэ адна асаблівасць апошняга часу — удзельнікаў мірных акцыяў і шэсцяў пасля затрымання трымаюць па 72 гадзіны, незалежна ад таго, даюць ім штрафы або суткі,” — дадаў Уладзімір Вялічкін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце