Уладзімір Вялічкін: Перамены блізкія



Раней ці пазней беларускае грамадства мусіла абудзіцца, менавіта таму акцыі ў Берасці супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу будуць працягвацца.

Гэтае пытанне даўно стала палітычным. У гэтым перакананы праваабаронца Уладзімір Вялічкін. На яго думку, грамадства ўжо гатовае да пераменаў, і не толькі на лакальным узроўні:

– Самае цікавае, калі хтосьці ў школе гартаў гісторыю, а не проста за вакном варон лічыў, то памятае, што на Беларусі паўстанні былі кожныя 20-30 год. Вось прайшло амаль 30 год, так нічога ў краіне не мяняецца, наступіў час зменаў, грамадства абуджаецца. Сёння ў Берасці, заўтра ў Светлагорску, у Астраўцы, яшчэ дзе-небудзь. Я думаю, што перамены блізкія.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, людзі ўжо не будуць чакаць перамен. Яны хутчэй за ўсё працягнуць рэгулярна выходзіць на вуліцы кожную нядзелю як мінімум да канца лета.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце