Уладзімір Вялічкін: Пратэсты фармуюць нацыянальную самасвядомасць



Пераслед праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем з’яўляецца грубым парушэннем правоў грамадзян. Гаворка ідзе аб праве на выказванне свайго меркавання, аб праве на свабоду мірных сходаў, на здаровае навакольнае асяроддзе і гэтык далей. Гэта адзначыў у нашым эфіры кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” па Берасцейшчыне Уладзімір Вялічкін.

Праваабаронца праводзіць маніторынг штотыднёвых акцый праціўнікаў будаўніцтва, якія збіраюцца ў цэнтры Берасця, і заўважыў, што ўзмацненне ціску на людзей звязанае таксама і з моўным фактарам:

– Берасцейцы пачыналі пратэставаць супраць завода па-расейску. І калі напачатку яны крычалі “Пазор!” на ўліцы падчас затрымання, то раптоўна яны пачалі крычаць “Ганьба! Акупанты!”. Перайшлі на беларускую мову. З’явіліся налепкі на беларускай мове. З’явіліся надпісы на беларускай мове. І як толькі з’явіўся гэты чыннік беларускамоўны, ціск стаў самы моцны.

“Такім чынам акцыі ў Берасці ёсць не толькі формай выказвання грамадзянамі свайго меркавання, але яны таксама фармуюць нацыянальную самасвядомасць”, – падсумоўвае Уладзімір Вялічкін.

Цалкам гутарка:

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя