Уладзімір Вялічкін: Права на мірны сход гарантавана



У Берасці рыхтуюцца скаргі ў абласныя суды адносна пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Шэраг берасцейцаў не згодныя з прысудам у першай інстанцыі. Ім прад’яўляецца ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, распавёў эксперт у галіне права:

– Інкрымінуюць парушэнне артыкула 23.34, каму частка 1, каму частка 3, то бок удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Людзі катэгарычна нязгодныя, бо яны перакананыя, што права на мірны сход ім гарантавана Канстытуцыяй, міжнародным правам. На апошніх судах усе гэтыя актывісты так наўпрост і заяўлялі ў судзе.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, жыхары Берасця перакананыя ў тым, што маюць рацыю незалежна ад таго, якім будзе канчатковы прысуд.

Беларускае Радыё Рацыя