Уладзімір Вялічкін: Свінцовая варта выклікае нервовую рэакцыю
Зварот у Следчы камітэт падрыхтавала ў Берасці ўдзельніца “Свінцовай варты” Марыя Галалюк. Яна атрымала чэрапна-мазгавую траўму ў выніку нападу незнаёмца. 14 жніўня праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода знаходзіліся на планавым дзяжурстве, — распавёў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Свінцовая варта паралізавала махінацыі, якія маглі рабіць работнікі акумулятарнага завода. І менавіта таму мы бачым іх такую нервовую рэакцыю, калі нехта там кучаравы напаў на Марыю Галалюк. А таму не дзіўная тая нервовая рэакцыя, якую мы пабачылі на прыкладзе Марыі Галалаюк.
Як паведамляе група ў тэлеграм-канале “Свінцовая варта”, чалавека, які напаў на Марыю Галалюк, завуць Аляксандр. Ён працуе на фірме “Белпромімпэкс”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
