Уладзімір Вялічкін: У Еўропе занепакоены экалагічным станам у Беларусі



У Берасці на плошчы Леніна каля поўдня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага мінулага году. Удзельнікі сустрэчы — не менш за 150 чалавек — абмяркоўвалі, як ідзе збор сродкаў для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы праекта акумулятарнага завода. Тэма акумулятарнага завода каля Берасця ўздымаецца ўжо на міжнародным узроўні.

Кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін. Нядаўна ў Брусель запрасілі адразу трох асобаў, якія абараняюць горад ад шкоднай вытворчасці:

– Былі запрошаны таксама і прадстаўнікі Берасця. Таму міжнародную супольнасць усё ж такі цікавіць экалагічны стан таксама і ў Беларусі, у Берасці. Звязана гэта з пратэстамі супраць завода АКБ. Запрасілі тры асобы –  Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава, якія найбольш пацярпелі ў выніку гэтых пратэстаў, і запрасілі мяне.

Аднак актывісты Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін не змаглі скарыстацца з запрашэння, паколькі ім абмежаваны выезд па-за межы Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце