Уладзімір Вялічкін: Усё новыя людзі выклікаюцца на допыты
„На Берасцейшчыне працягваюцца палітычна матываваныя суды па крымінальных справах. Чарговае пасяджэнне па так званай карагоднай справе адбудзецца 15 сакавіка, літаральна праз тыдзень”, – распавёў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Штодня мы чуем, што затрымліваюць новых і новых, выклікаюць на допыты менавіта ў сувязі з гэтым вадамётам. Справа не спыняецца ў пошуках удзельнікаў масавых мерапрыемстваў. Усё новыя і новыя людзі выклікаюцца на допыты. Ім выстаўляюцца абвінавачанні па 342 артыкуле толькі на той падставе, што іх твар ці сілуэт пабачылі на нейкіх фатаграфіях ці відэа.
У другой дзясятцы абвінавачваемых пракуратура патрабуе пазбаўленне волі для Змітра Абрамчука, Віталія Брюха, Аляксея Бараноўскага, Змітра Качурка, Уладзіміра Талатыніка, Змітра Буневіча і Генадзя Місюта.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце