Уладзімір Жыгар: Неўзабаве выйдзе вялікае расследванне



Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў, якія ў 2020 годзе перайшлі на бок народа, працягнула сваю працу. Гэта арганізацыя пад новай назвай BELPOL выйшла з BYPOL, саманазваны кіраўнік якой выйшаў з даверу. Пра тое, што цяпер робяць супрацоўнікі BELPOL, мы пагаварылі з госцем Беларускага Радыё Рацыя Уладзімірам Жыгарам:

— Мы цяпер наладжваем працу. Асноўныя кірункі сістэматызаваліся, напрыклад, верыфікацыя грамадзян — да нас звяртаецца прыкладна 100 людзей у месяц ад розных структураў: дыяспары, грамадзянскія і палітычныя арганізацыі. Мы правяраем гэтых людзей на датычнасць да рэжыму. Яшчэ мы займаемся расследваннямі. Неўзабаве выйдзе вялікае расследванне, роўня якога яшчэ ніколі ў беларускай дэмакратычнай супольнасці не было. Там будзе важная інфармацыя, вельмі цікавая візуалізацыя. Таксама мы працуем над аналітыкай, даем аналітычныя справаздачы розным краінам ЕЗ і ЗША, мы працуем разам з ААН — збіраем звесткі для крымінальных справаў у бок рэжыма. І ёсць шэраг рэчаў, што мы не называем.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

З госцем Радыё Рацыя Уладзімірам Жыгарам размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.

Падтрымай каманду BELPOL. Дапамажы расказаць праўду пра рэжым Лукашэнкі.

www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/ 

Беларускае Радыё Рацыя