Уладзіміра Гундара пакаралі трымя гадамі калоніі агульнага рэжыму
Пра гэта паведамляюць берасцейскія праваабаронцы.
Баранавіцкага актывіста руху «За свабоду» і паплечніка палітыка Мікалая Аўтуховіча прызналі вінаватым па артыкуле 366 КК РБ.
Каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– У Беларусі ажыццяўляецца палітыка дзяржаўнага тэрарызму. Адзін з індыкатараў – суды на замову. Як Уладзімірам Гундарам мы бачым відавочны прыклад такога суда. Калі адразу пасля суда знішчаюцца рэчавыя доказы, каб схаваць сляды злачынства, здзейсненага дзяржаўнымі органамі. Мэта такіх судоў – пераслед па палітычных матывах, запужаць грамадства, каб захаваць нелегітымную ўладу.
Уладзімір Гундар — адзін з як мінімум 13-ці асобаў, якія праходзяць па так званай «справе Мікалая Аўтуховіча». Прысуд можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя