Уладзіміра Гундара перавялі на турэмны рэжым
Палітвязня Уладзіміра Гундара перавялі на турэмны рэжым. Пра гэта паведамляе „Берасцейская Вясна”.
Нагадаем, Гарадзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап. Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Акрамя гэтага, у лісце да родных ён паведаміў, што яго хочуць перавесці ў турму.
Напачатку кастрычніка блізкім стала вядома, што Гундара ўсё ж адправілі ў магілёўскую турму № 4. Па якой прычыне і ці быў суд па замене рэжыму — сваякам не патлумачылі.
Беларускае Радыё Рацыя