Уладзіміра Гундара ўзнагародзілі медалём Рады БНР



Палітвязень Уладзімір Гундар вельмі рады, што яго ўзнагародзілі Медалём Ордэна Пагоні ад Рады БНР.

Ён цэніць БНР і вельмі паважае яе кіраўніка Івонку Сурвілу, кажа сяброўка і паплечніца Гундара Вольга Быкоўская, якая атрымала для яго ўзнагароду:

Валодзя рэальна дастойны гэтага медаля, бо для яго важныя ідэалы БНР. Ён разумее наколькі важная ўзнагарода. Валодзя – гэта чалавек крэмень, узор для нас усіх.

Вольга Малашчанка:

Ён проста праходзіць гэты „крыжовы шлях”, але такім чынам, якім напэўна нікому ён сам не пажадаў. Таму гэты медаль, мне здаецца, толькі першы крок, каб яго заслугі былі нейкім чынам замацаваныя і ў поўную меру ацэненыя.

Медаль Ордэна Пагоні 21 траўня ў Дзень беларускага палітвязня атрымалі 9 беларусаў. Сярод узнагароджаных чацвёра палітвязняў і пяцёра загінулых пад час рэвалюцыі 2020 года і вайны ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя