Уладзіміра Няпомняшчых пакаралі 15 суткамі арышту
Гомельскі кандыдат пратэсту Уладзімір Няпомняшчых пакараны пятнаццаццю суткамі адміністрацыйнага арышту.
Суддзя Казачок Цэнтральнага раёна палічыў яго вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП, «непадпарадкаванне міліцыі».
Пра гэта паведаміў палітык Васіль Пялякоў:
– Учора мы чакалі, дзяжурылі – не прывезлі, а сёння – прывезлі. Прайшоў суд, які працягваўся там хвілін сем. Зараз яны імкнуцца супакоіць некаторых таварышаў, таму затрымліваюць найбольш такіх актыўных, хто патэнцыйна можа быць на акцыях.
Таксама Васіль Палякоў паведамляе пра затрыманне ў Калінкавічах назіральніка Аляксандра Елісеева.
Беларускае Радыё Рацыя
