Уладзіміру Мацкевічу падоўжылі тэрмін знаходжання пад вартай



Філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу падоўжылі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на месяц, – паведамляе Свабода. Такім чынам, ён прабудзе за кратамі найменей да 4 лістапада. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Уладзіміра Мацкевіча арыштавалі сёлета ў пачатку жніўня. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Тады ж затрымалі і шэраг іншых прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, але бальшыню пасля ператрусаў, допытаў і папярэдняга ўтрымання адпусцілі.

Паплечнікі Уладзіміра Мацкевіча стварылі і рэгулярна абнаўляюць старонку #Філёзаф_у_турме ў Facebook. Тым часам у менскім СІЗА №1 яго прызналі схільным да экстрэмізму.